Хіты Queen, Red Hot Chili Peppers і іншых зорак прагучаць падчас анлайн-канцэрта за беларускую мову

Ужо ў гэты чацвер, 11 чэрвеня, у 20:00 беларускія музыкі Вадзім і Злата будуць граць вядомыя хіты: Queen "Bohemian rhapsody", No doubt "Don't speak", Red Hot Chili Peppers "Dani California" і іншыя.
Канцэрт можна будзе паглядзець анлайн на старонках "Умовы для мовы" у ВК і ФБ. Каб не прапусціць, варта падпісацца на старонкі!

 Выступ пройдзе ў падтрымку кампаніі "Беларускім месцам — квіткі па-беларуску!". На старонцы кампаніі прапануецца даслаць зварот і атрымаць у падарунак стыкерпак і магніцік. Не выходзячы з хаты, вы можаце зрабіць так, каб у вашых любімых месцах (кінатэатры, клубы, стадыёны, выставачныя і канцэртныя залі, музеі, тэатры і інш.) і ў грамадскім транспарце вашага горада былі квіткі па-беларуску. Усяго 5 хвілін і беларускай мовы вакол нас будзе больш. Для таго, каб кожны чалавек мог зручна даслаць зварот, распрацаваныя прыклады зваротаў і напісаны план дзеянняў. 

Таксама прадстаўнікі "Умовы для мовы" нагадваюць, што варта падпісаць петыцыю за беларускамоўныя квіткі ў цягніках. За тыдзень яе падпісалі ўжо каля 1000 чалавек. 

Кампанія "Беларускім месцам — квіткі па-беларуску!" праходзіць у межах кампаніі "Зробім лепш 2020"
пры падтрымцы Асамблеі НДА​.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: