Хлеб ці соль, Польшча ці Літва — што часцей шукаюць у Беларусі

Кожны месяц пошук Яндэкса адказвае ў сярэднім на 250 мільёнаў запытаў з Беларусі. Нейкія словы сустракаюцца ў запытах часцей, нейкія радзей. Аналітыкі Яндэкса падрыхтавалі тест — у ім трэба адгадаць, якое з слоў больш папулярна ў пошуку.

Папулярнасць таго ці іншага слова вызначылі па колькасці запытаў, у якіх яно сустракаецца. Разглядалі ў тым ліку і запыты, дзе шуканае слова з'яўляецца назвай. Напрыклад, для пары «зубр — бусел» улічваліся запыты пра [снегоходы зубр] і [ровары бусел].

Гефест і Атлант у пошукавых запытах з герояў грэчаскіх міфаў ператварыліся ў кухонныя пліты і халадзільнікі. Пазбавіўшыся ад сваёй ношы і расправіўшы плечы, Атлант заняўся аўтамабільным бізнесам і паслугамі сувязі. Мабыць, таму справы ў пошуку ідуць у яго значна лепш, чым у Гефеста: па ліку запытаў слова «атлант» перамагае. Запыты пра МАЗ і МТЗ падобныя: людзі шукаюць, дзе купіць тэхніку ці запчасткі для яе, задаюць пытанні па эксплуатацыі і рамонту. У цэлым трактарамі цікавяцца крыху больш.

Хлеб шукаюць часцей, чым соль, а дранікі — часцей, чым бульбяное пюрэ. Янка Купала абышоў Якуба Коласа, а «Бі-2» — «Ляпіса Трубяцкога». У пары «зуброўка — Крамбабуля» замест спаборніцтва алкагольных напояў атрымалася супрацьстаянне расліны і музычнай групы. Музыка перамагла.

Абрэвіятура БАТЭ сустракаецца ў запытах беларусаў у дзесяць з лішнім разоў часцей, чым словазлучэнне «дынама мінск». Пра Дар'ю Домрачаву пытаюцца трохі больш, чым пра Вікторыю Азаранка. Цікавяцца не толькі выступамі спартсменак, але і іх асабістым жыццём. Тыповыя запыты — [муж Вікторыі Азаранкі фота] і [вяселле Дар'і Домрачавай і Б'ёрндалена відэа].

Мессенджэр Viber апынуўся ў разы папулярней Telegram і WhatsApp. Пра Літву і Польшчу пытаюцца прыкладна адно і тое ж: як афармляецца віза, што там з працай і з нерухомасцю, што і дзе лепш купляць. Польшчай беларусы цікавяцца прыкметна часцей, чым Літвой.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: