
Сёння любы пад'ём — гэта гарантаваная праблема. Нават невялікі
ўхіл Румлёўскага праспекта стаў непераадольным для многіх кіроўцаў велікагрузаў
і аўтобусаў. Фуры спыняліся і ўжо не маглі падняцца ў бок скрыжавання.
Яшчэ горш сітуацыя на далёкіх трасах. На аб'язной дарозе ад
Пагаран да Паўднёвага рынку захрасаюць нават невялікія грузавікі.
А вось так выглядае траса Ваўкавыск — Зэльва:

«Стаім ужо гадзіну, няма ніводнай камунальнай машыны,» — пішуць AUTO.TUT.BY чытачы.
У каго яшчэ больш праблем? Адназначна ў кіроўцаў «гармонікаў». У іх ёсць маршрут, яны не могуць выбіраць альтэрнатыўныя дарогі, і ім даводзіцца спыняцца на прыпынках. Часта пасля такіх прыпынкаў пачаць рух ужо немагчыма без дапамогі з боку.
Паказальная сітуацыя на праспекце Касманаўтаў і вуліцы Урублеўскага:
Аналагічная сітуацыя на Індурскай шашы і многіх іншых вуліцах Гродна:


Асобная гісторыя — паваленыя дрэвы. Пад цяжарам снегу ў
многіх дварах ля дрэў абламала галінкі, некаторыя ўпалі на аўтамабілі. Былі і
паваленыя дрэвы:


Тым часам у Гродна працягваецца ўборка снегу. У сувязі з гэтым ДАІ просіць кіроўцаў прыбраць аўтамабілі з праезнай часткі.