Гляньце, колькі людзей прыйшло на праўладны канцэрт у мінскім Доме афіцэраў

Канцэрт называўся «Захаваем мірную Беларусь», атмасфера — у відэа і фота.

У Доме афіцэраў у суботу прайшоў канцэрт «Захаваем мірную Беларусь». «Еўрарадыё» адзначае, што яго правялі тыя ж людзі, якія па вечарах ладзяць нешматлюдныя шэсці ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Ахвочых «захаваць Беларусь» у тым выглядзе, у якім яна цяпер ёсць, таксама набралася няшмат. Відэа знятае падчас трэцяга званка — непасрэдна перад тым, як на сцэну выйшлі вядоўцы.

TUT.BY паведамляе, што ўваход на канцэрт быў бясплатны.

Фота TUT.BY


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: