Хлопца за каментар асудзілі да 15 базавых велічынь штрафу

Уладзіслава Шведа аштрафавалі на 15 базавых велічыняў за каментар допісам у пабліку ў УКантакце.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку “Мая краіна Беларусь” ва УКантакце пакінуў каментар, дзе прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Мінску.

Сёння ён быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска паводле артыкула 23.34 КаАП ("Парушэнне вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў") да штрафу ў 15 базавых велічынь.

Трое сутак ён правёў да суда ў ІЧУ. Уладзіслаў Швед распавёў, што позна ўвечары да яго ў камеру патрапіў 44-гадовы Ілля, затрыманы за тое, што ехаў на самакаце па плошчы Якуба Коласа з бел-чырвона-белым сцягам. Суд над ім павінен быў адбыцца сёння ў судзе Савецкага раёна г. Мінска.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!