Хлопец з відэа з аўто сілавікоў цяпер у лякарні са страсеннем мозгу

Учора з'явілася відэа размовы сілавікоў і мужчыны, якая адбылася ў машыне для перавозкі асабовага складу. Журналісты onliner.by даведаліся, што затрыманага клічуць Ян, яму 30 гадоў, ён дызайнер-фрылансер. Учора яго павезлі ў БХМД, і цяпер ён знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі.
У дадзены момант мужчына ў свядомасці, але пакуль размаўляць з журналістамі на тэму відэа і затрымання адмаўляецца.

— У мяне страсенне мозгу, зламаны нос, расколіна, таксама пацярпела левая шчака, — кажа Ян. — Па самаадчуванні... Ляжаць магу, сядзець цяжка...

Колькі мужчына прабудзе ў шпіталі, пакуль невядома.

Нагадаем, на ўчорашнім відэа затрыманы паведамляе, што ён дызайнер-фрылансер. Выгляд у яго няважны, твар чырвоны. Галасы за кадрам задаюць пытанні — мужчына, задыхаючыся, спрабуе адказваць. У канцы просіць прабачэння і паведамляе, хто яго прэзідэнт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: