«Голас неабыякавых–2020». Vol. 1: Пластык — пятля цывілізацыі

Чаму пластык, які быў прыдуманы для вырашэння многіх чалавечых праблем, сам стаў праблемай і чаму ўвесь свет шукае яму альтэрнатывы?


Цыкл грамадскіх лекцый па самых вострых экалагічных пытаннях пачынае Onliner сумесна з A1.

Першая лекцыя будзе прысвечана смеццю (у першую чаргу пластыкавым адходам) і маштабам яго ўплыву на экалогію.  Спікер — Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па абыходжанні з адходамі, каардынатар праектаў па пластыку ў Цэнтры экалагічных рашэнняў.

Лекцыя адбудзецца 3 сакавіка з 19:00 да 21:00 у «Галерэі Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19). Але чакаць гасцей будуць ужо ў 18:30, каб усе паспелі пазнаёміцца, выпіць кубак кавы і падрыхтавацца да размовы.

Неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: https://narodnoe.timepad.ru/event/1271008/ 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: