«Голас» прэзентавала інтэрактыўны падручнік беларускіх падзей 2020 года

Платформа «Голас» прыняла ўдзел у стварэнні праекта «Кожны дзень» — інтэрактыўнай хронікі беларускай падзей 2020 года.



Гэты праект — інавацыйны, створаны на мяжы журналістыкі і адукацыі.

На сайце праекта «Кожны дзень» ёсць каляндар беларускага пратэснага руху, дзе можна выбраць любы дзень з яго кароткім апісаннем, убачыць фота і відэа з месца падзей.

Паведамляецца, што ў будучыні карыстальнікі змогуць дзяліцца асабістымі гісторыямі і візуальнымі матэрыяламі, адзначае dev.by.

Павел Лібер, стваральнік праекту, адзначыў, што «ў новай лічбавай Беларусі гэты праект несумненна стане новым фарматам падручніка гісторыі, бо ўсё, што мы робім — мы робім для будучыні».

«Усё гэта супрацьстаянне рана ці позна скончыцца, кожны з нас зусім па-іншаму будзе ўспрымаць тое, што адбылося, і напэўна захоча прыгадаць нейкія яркія моманты падзей, якія адбыліся ў другой палове 2020-га года, таму ўжо цяпер мы пачынаем па крупінках збіраць іх для вас», — распавёл Павел Лібер.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: