Гомель: карыстальнікі сацсетак апазналі ў адным з налётчыкаў на кіроўцу легкавіка даішніка (відэа)

Сярод налётчыкаў, якія захапілі на вачах у супрацоўнікаў ДАІ кіроўцу Renault, карыстальнікі сацсетак апазналі старэйшага інспектара гомельскай ДАІ, маёра міліцыі Уладзіміра Кадэтава.

Раман Сянько, фота Леаніда Судаленкі

Раман Сянько, фота Леаніда Судаленкі

Пацярпелы ад самавольства міліцыі кіроўца Раман Сянько на прыёме ў праваабаронцы Леаніда Судаленкі распавёў, што пасля захопу і збіцця невядомымі адчуў сябе блага: ванітавала, кружылася галава, былі болі ў грудзях.

Ён звярнуўся ў бальніцу, медыкі дыягнаставалі ЧМТ, гематомы на руках і нагах, акрамя гэтага, у Рамана лопнула перапонка ў правым вуху. Ён ужо зрабіў аперацыю вушной ракавіны. Мужчына зняў пабоі, напісаў заявы ў Следчы камітэт, пракуратуру з патрабаваннем правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці невядомых мужчын, якія збілі яго.

Нагадаем, 14 жніўня Раман Сянько ехаў па Савецкай вуліцы ў Гомелі. На плошчы Паўстання каля танка яго спыніў супрацоўнік ДАІ ў форме падпалкоўніка міліцыі.

"Як толькі я перадаў яму пасведчанне кіроўцы, той стаў крычаць у рацыю: "Пасведчанне 120, пасведчанне 120". Тут жа падляцеў шэры Opel, адтуль выбеглі мужчыны, адзін з іх ляпнуў мяне далонямі па вушах, затым рушылі ўслед ўдары ў грудзі і я апынуўся на асфальце, запіхнулі ў машыну і там білі кулакамі і дубінкамі. Адзін сеў зверху, біў і крычаў: "Пераменаў табе хочацца? Атрымлівай, б...я!"

Затым гамяльчаніна адвезлі ў Цэнтральны РАУС, дзе склалі два пратаколы: за стварэнне аварыйнай сітуацыі на дарозе і за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі. І адпусцілі.

Момант затрымання рамана трапіў на камеры смартфонаў мінакоў. Калі інфармацыя аб удзеле старэйшага інспектара Гомельскага ДАІ, маёра міліцыі Уладзіміра Кадэтава ў захопе і збіцці фактычна ні ў чым не вінаватага чалавека пацвердзіцца, яму, па ўсёй верагоднасці, прыйдзецца пакінуць службу ў органах правапарадку.

Гэта ўжо не першы выпадак удзелу маёра Кадетова у барацьбе з іншадумствам у нашай краіне. Раней ён патрабаваў прыцягнуць вядомага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага да адказнасці за паклёп. Журналіст назваў яго тады «пярэваратням у пагонах». Вядомыя таксама судовыя цяжбы блогера Паўла Пашына супраць маёра Кадэтава аб спагнанні 40 тыс $ маральнай шкоды.

Уладзімір Кадэтаў. Фота: сацсеткі

Уладзімір Кадэтаў. Фота: сацсеткі







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: