Гомельцы святкуюць 100-годдзе Незалежнасці (фота)

У Гомелі да стагоддзя БНР напрацягу тыдня адбываўся цэлы марафон падзей: гістарычныя вечары, дыскусіі, творчыя майстэрні, кінапрагляды. У завяршэнне адбылася экскурсія па мясцінах БНР у Гомелі, ды святочны канцэрт з удзелам мясцовых культурных ды грамадскіх дзеячоў, барда Вальжыны Цярэшчанка ды N.R.М.
На экскурсію, якую праводзіў наш журналіст і па сумяшчэнні краязнаўца ды экскурсавод — Яўген Меркіс, сабралося каля 30-ці чалавек, якія паблукалі па гомельскіх вулачках ды паслухалі гісторыі, якія звязваюць Гомель з БНР.

На святочны канцэрт сабралося больш за сотню гомельцаў ды гасцей горада.
Нагадаем, што у гэтым годзе кіраўніцтва Гомеля не пайшло насустрач дэмакратычнай супольнасці і не захацела браць прыклад з Мінска ды іншых гарадоў, дзе святочныя мерапрыемствы праводзяцца супольна грамадскасцю і ўладамі. Гомельцам, якія прасілі ў арэнду хоць нейкую з дзяржаўных заляў, адмовілі, не прапанаваўшы ніводнага варыянта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: