Гомельскі гарвыканкам адмовіўся аб беларускай мовы

Як паведаміў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук афіцыйны сайт паўмільённага гораду і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.

Такі адказ ад чыноўніка 6 верасня атрымаў доўгатэрміновы назіральнік па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка.

Беларускамоўным выбаршчыкам гарвыканкам у Гомелі дае параду карыстацца Гугл-перакладыкам.

“У дадзены момант на сайце існуе магчымасць выкарыстаня функцыі “Google-перакладчык”, які ў поўнай меры дазваляе карыстацца беларускамоўнай версіяй у адпаведнасці з тэхнічнымі магчымасцямі сайта”, — напісаў удзельніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” намеснік гомельскай мэрыі.


Нагадаем, раней нават на беларускай старонцы афіцыйнага сайта вобласці ўсе перадвыбарчыя матэрыялы размяшчалася выключна на рускай мове. На думку незалежнага назіральніка, гэта “ўшчамляла выбарчыя правы выбаршчыкаў, якія карыстаюцца беларускай мовай”.

“Прашу прыбраць гэтую недарэчнасць”, — коратка пазначыў раней у электронных зваротах да дзяржаўных органаў назіральнік.

Гомельскі аблвыканкам, а таксама сайт адміністрацыі Савецкага раёну абласнога цэнтру прыслухаліся да парад назіральніка — тут з'явілася інфармацыя перадвыбарчага характару і на беларускай мове.  

Атрымліваеца, ад дзяржаўнай мовы, прычым тытульнай мовы нацыі ў рэгіёне адмаўляюцца толькі ў гарвыканкаме.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!