
Гэтая гісторыя пачалася яшчэ падчас Усенароднага беларускага сходу, удзельнікам якога быў і Андрэй Крываносаў (тое-сёе пра яго можна пачытаць тут). Напрыканцы форума, вынікі якога дэмакратычная грамадскасць краіны не прызнала, дэлегат з Гомеля папрасіў слова — а потым папрасіўся да прэзідыума, каб паціснуць руку Лукашэнку. Гэткім чынам, як казаў сам гамяльчанін, ён хацеў атрымаць ад свайго ўлюбёнага палітыка «зарад бадзёрасці і рашучасці».
Лукашэнка пярэчыць не стаў. «Зарад» Крываносаў атрымаў. Але на гэтым сюжэт сябе не вычарпаў.
«Зарад бадзёрасці і рашучасці», як выявілася, гомельскі ваенкам атрымаў не толькі для сябе. Ён давёз яго ў сваёй цвёрдай руцэ да роднага горада і падзяліўся з таварышамі па службе. Прычым два разы. «Зараду», здаецца, хапіла ўсім.
Як гэта было, глядзіце ніжэй.