Гомельскі журналіст Яўген Меркіс атрымаў 15 сутак арышту

17 верасня суд Навабеліцкага раёна Гомля пакараў журналіста Яўгена Меркіса арыштам на 15 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведамляе «Свабода».

Яўген Меркіс, архіўнае фота «Свабоды»


Суд над Меркісам праходзіў у будынку РАУС, туды нікога не пусцілі.

Яўгена Меркіса затрымалі 14 верасня разам з калегай Марынай Драбышэўскай. 15 верасня суд пакараў Марыну Драбышэўскую арыштам на 10 сутак.

Апошні раз Яўгену Меркісу прысудзілі 5 сутак арышту 24 жніўня, абвінаваціўшы ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства». Да гэтага журналіст таксама быў затрыманы і мусіў адседзець 15 сутак, але яго адпусцілі праз трое сутак.

Цяпер 8 журналістаў знаходзяцца за кратамі па адміністрацыйных прысудах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: