Гомельскія Курапаты: 10 км усеяна трупамі. Цяпер тут будзе жылы мікрараён

У Гомелі плануюць пабудаваць мікрараён на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінізму.

Паводле генеральнага плану развіцця Гомля, зацверджанага Аляксандрам Лукашэнкам напрыканцы 2016 году, мікрараён мае паўстаць на тэрыторыі лесу, распавядае nashkraj.info. Краязнаўцы ўпэўненыя, што у 1930-я гады Народны камісарыят унутраных справаў БССР расстрэльваў там нявінных людзей. Гэтае месца часта параўноўваюць з мінскімі Курапатамі.

«Калі я праводзіў даследаванне, людзі распавядалі, дзе стралялі і нават хто страляў, — распавядае грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі.

— Ад самага пачатку Навабеліцы і ўздоўж Чарнігаўскай шашы не менш за 10 км па абодва бакі былі расстрэльныя ямы. Людзі бачылі, як стралялі, бачылі пальцы, якія вытыркаліся з зямлі, і садзілі на тых ямах лес.

Людзей адмыслова знішчалі побач з населенымі пунктамі, каб уначы было чуваць стрэлы, тлумачыць філосаф Яўген Ткач. Такім чынам трымалі ў страху тых, хто застаўся ў жывых.

Адной з ахвяраў такога расстрэлу ўдалося выжыць. Глядзіце сюжэт праграмы «Рэпартэр»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: