«У канцы кастрычніка нам, рабочым прадпрыемства, затрымалі заробак і не патлумачылі прычынаў. Я пра гэта паведаміў журналістам, і ў інтэрнэце пра затрыманне заробку з'явілася інфармацыя. На прадпрыемстве даведаліся, што гэта я распавёў пра затрыманне заробку, і са мной не пагадзіліся працягваць далей працоўныя стасункі», — патлумачыў Андрэй Папоў.
РУП СКТБ «Металапалімер» займаецца вытворчасцю рознага абсталявання з поліэтылена, дэталяў з тэрмапластычных палімераў, нестандартных металаканструкцый.
Праз сваю актыўную пазіцыю Андрэй Папоў ужо пазбаўляўся працы: раней на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, дзе ён працаваў, практыкавалася змяшчэнне работнікаў на «Дошку ганьбы». Актывіст дамагаўся, каб гэта практыка, якая прыніжае чалавечую годнасць, была адменена. Урэшце ён застаўся без працы.