«Хопіць карміць Орду!». Новая кампанія ад Каардынацыйнай рады

Каардынацыйная рада распачала новую кампанію «Хопіць карміць Орду!».



Назва кампаніі грунтуецца на прозвішчы кіраўніка дзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў (ФПБ) Міхаіла Орды, які быў даверанай асобай Лукашэнкі.

У адказ на прапановы па змене Канстытуцыі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі лідары Каардынацыйнага савета заклікаюць беларусаў выходзіць з праўладных прафсаюзаў, ствараць незалежныя праз платформу https://profbel.online/ і абвяшчаюць аб старце кампаніі "Хопіць карміць Арду".

Пра мэты кампаніі распавяла сябра прэзідыума КС Вольга Кавалькова: "За апошні тыдзень рабочыя, медыкі, студэнты заявілі пра сваё права на мірны пратэст — страйк. Улады адказалі тэрорам. АМАП з'явіўся на прадпрыемствах, у ВНУ. Сталі масавымі звальненні нязгодных рабочых, выкладчыкаў, адлічэнні студэнтаў.

Ва ўсім свеце права на страйк з'яўляецца неад'емным правам грамадзян, і арганізуюць забастоўкі, абараняюць правы студэнтаў, рабочых — прафсаюзы .

Але ў Беларусі гэта не так. У праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі ўваходзяць больш за 4 мільёны чалавек. Многія людзі нават не ведаюць, што з іх заробкаў кожны месяц адлічваецца 1 % на карысць федэрацы, і больш 12 000 000 $ ідзе прафсаюзным босам. Узначальвае гэты прафсаюз Міхаіл ОРДА. Замест таго, каб абараняць правы рабочых, студэнтаў, медыкаў, настаўнікаў — ён быў кіраўніком перадвыбарчага штаба Лукашэнкі. А цяпер ад імя Федэрацыі прапанаваны цынічныя праўкі ў Канстытуцыю.

Праз гэтыя папраўкі нас пазбавяць права на страйк, як спосаб выказвання палітычнай пазіцыі.

Мы страцім ўсеагульнае права на бясплатную медыцынскую дапамогу

Мы страцім права на гарантаваны штогадовы аплачваемы адпачынак…

Цынізм чыноўнікаў праўладнага прафсаюза зашкальвае".

Атрымаць дапамогу па выхадзе з дзяржаўнага прафсаюза вы можаце на сайце profbel.online або праз бот у тэлеграме: @ProfbelBot Там жа можна падаць заяўку на ўступленне ў незалежныя прафсаюзы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: