Значнасць пратэсту супраць закону аб дармаедах набірае яшчэ большую вагу

Сябры прафсаюзу РЭП і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аднак, невыпадкова падавалі заяўку на правядзенне акцыі менавіта ў цэнтры гораду.


У адмове, атрыманай актывістамі з Гродзенскага гарвыканкаму, гаворыцца, што, згодна з рашэннем выканкаму яшчэ ад 2011 года «Аб вызначэнні месцаў масавых мерапрыемстваў у Гррдна», на плошчы Савецкай — вуліцы Савецкай — плошчы Леніна правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца.

Актывіст прафсаюзу РЭП Васіль Корабаў кажа, што хваля абурэнняў супраць дэкрэту № 3 паднялася па ўсёй краіне і закранула вялікую колькасць грамадзян Беларусі.

Васіль Корабаў

Васіль Корабаў


Больш за тое, паводле Корабава, спецыялісты лічаць дэкрэт антыканстытуцыйным, а таму значнасць пратэсту супраць гэтага дакументу ў грамадстве набірае яшчэ большую вагу.

Мы адразу думалі, што мясцовыя ўлады прыслухаюцца да голасу народу, паколькі бачаць, як актыўна збіраюцца подпісы супраць гэтага дэкрэту, прычым шмат подпісаў ужо накіравана з усяе краіны ў органы ўлады. Але, як высвятляецца, ніхто пра людзей думаць не хоча. У мяне такое ўражанне, што нейкі адзін чыноўнік узяў ліст паперы і проста напісаў нам адказ без усякага разгляду праблемы. Нас жа, заяўнікаў, нават не выклікалі ў выканкам, не задалі ніякіх пытанняў, не пацікавіліся, і мы самі не мелі магчымасці патлумачыць сваю пазіцыю. Вось такое ў нас стаўленне да людзей.

Заяўку на правядзенне «Маршу недармаедаў» сябры прафсаюзу РЭП і АГП падавалі на 19 лютага ў цэнтры Горадні. Імі ў горадзе і вобласці сабрана ўжо некалькі тысяч подпісаў за адмену дэкрэту № 3.


www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: