Грамадскія актывісты Брэста перадалі медыкам гуманітарную дапамогу

У суботу 18 красавіка, напярэдадні Вялікадня, прадстаўнікі грамадскасці Брэста перадалі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы прадукты харчавання і сродкі асабістай гігіены і абароны.
«У інфекцыйным аддзяленні медыцынскі персанал працуе і жыве. мы лічым сваім абавязкам падтрымаць іх у гэты цяжкі час. Папярэдне мы пацікавіліся і даведаліся, што ў першую чаргу трэба супрацоўнікам і пацыентам», — каментуе сітуацыю адна з ініцыятараў акцыі, кіраўнік органа тэрытарыяльнага самакіравання «Жыць разам» Вольга Фядосенка.

Гуманітарная дапамога

Гуманітарная дапамога

«Аб'ява аб зборы дапамогі для інфекцыйнага аддзялення мы размясцілі ў сацыяльных сетках. Сродкі абароны і асабістай гігіены, садавіну прыносілі члены нашых арганізацый, звычайныя жыхары Брэста. Дадаткова мы закупілі гігіенічныя сродкі для пацыентаў бальніцы і маскі», — дадае кіраўнік гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс.

Гуманітарная дапамога

Гуманітарная дапамога


«Мы перадалі бутыляваную ваду, садавіну, прадметы асабістай гігіены для медыцынскага персаналу і падгузнікі для дарослых пацыентаў. Дзякуем усім неабыякавых, хто праявіў салідарнасць і адгукнуўся на акцыю», — каментуе кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.

Акцыя праведзеная па ініцыятыве органа тэрытарыяльнага самакіравання «Жыць разам», клуба «Аўтар», арганізацыі «За свой горад» і членаў БСДП.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: