Грамадзяне Беларусі будуць самі плаціць за сваю эвакуацыю з іншых краін

На афіцыйным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by апублікаваны ўказ кіраўніка краіны №128 "Аб арганізацыі эвакуацыйных рэйсаў". Ён вызначае парадак арганізацыі рэйсаў па эвакуацыі беларусаў з розных краін свету і кампенсацыі за такія рэйсы.


Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец паведамляў, што перавозчык ужо зрабіў каля 20 пазапланавых рэйсаў для вяртання беларусаў у краіну. У прыватнасці, кампанія рабіла рэйсы ў Маскву, Дубай, Лісабон. Праца па вяртанні беларусаў працягваецца, у прыватнасці, грамадзяне затрымаліся ў В'етнаме і Тайландзе, адзначыў Чаргінец.
Чытайце таксама:

Беларусы не могуць вярнуцца з Тайланду. «Белавія» прапанавала квіткі за неверагодны кошт


Нагадаем, 21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе вяртаць на радзіму беларусаў, якія выехалі пасля папярэджанняў: "Мы ўжо гвалтам крычым: не едзьце за мяжу, пабудзьце дома. Не, усё роўна прут за гэтую мяжу. Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, — ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць, калі туды выехалі".

Паводле новага ўказу, эвакуацыю будзе здзяйсняць авіякампанія "Белавія", выдаткі па такім рэйсам трэба фармаваць з рэнтабельнасцю 3%.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (ці іх законныя прадстаўнікі) павінны будуць дабраахвотна да 31 снежня 2020 года кампенсаваць сродкі, затрачаныя на іх эвакуацыю.

У выпадку нявыплаты (выплаты не ў поўным аб'ёме) сумы кампенсацыі ў тэрмін, грошы будуць спагнаныя на падставе выканаўчаўга надпісу натарыуса. Пры гэтым для спагнання сумы кампенсацыі не патрабуецца пісьмовага прызнання грамадзянінам свайго доўгу.

Атрыманыя грошы "Белавія" мусіць вярнуць у рэспубліканскі бюджэт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: