Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў засудзілі на 10 дзён арышту

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова з Івацэвічаў сёння прысудзілі да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянавай акцыі).

«Ён невінаваты, справа ягоная нацягнутая. Нас гэта вельмі турбуе. Таксама як і выклік у крымінальны вышук на 1 снежня ксяндза Вячаслава Барка. І святары, і вернікі Беларускага Каталіцкага Касцёлу, — усе перажываюць, гэта яшчэ больш напальвае сытуацыю і пагражае нестабільнасцю ў грамадстве. Калі ўжо святароў пачалі арыштоўваць і пераследаваць за іхныя словы, то куды мы крочым», — пракаментаваў Свабодзе гэты выпадак прэсавы сакратар Беларускага Каталіцкага Касцёла Юрый Санько.

Паводле яго, у жніўні адразу пасля выбараў двое каталіцкіх святароў былі затрыманыя ў Баранавічах і адбылі 8-дзённы арышт, але іх тады схапілі людзі ў цывільным, пасля шуму ў СМІ іх адпусцілі. Цяперашні прысуд айцец Юрый Санько назваў беспрэцэдэнтным.

Але прэцэдэнт быў у Беларускай Праваслаўнай Царкве. Гомельскі святар  Уладзімір Драбышэўскі стаў вядомым пасля таго, як выйшаў на пратэсныя акцыі з плакатам «Спыніце гвалт». За ўдзел у мірных акцыях протаіерэя двойчы судзілі, у выніку чаго ён правёў 25 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Раней каталіцкага біскупа Юрыя Касабуцкага і праваслаўнага святара Сяргея Лепіна пракуратура папярэдзіла за іхную крытыку знішчэння сілавікамі мемарыялаў забітаму актывісту Раману Бандарэнку. З верасня ўлады забараняюць уехаць у краіну кіраўніку Беларускага каталіцкага касцёлу мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: