Гродна: акцыя ў абарону жывёл

Гродзенскія зоабаронцы  правялі акцыю з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемаў бадзяжных жывёлаў.

Акцыя адбылася ў выглядзе флэшмоба, дзе лялек-жывёл нібы выкінулі на сметнікі.

Пра адметнасці акцыі распавядае піяр-менеджар Міхаіл Ліс:

— Ідэя акцыі — паказаць пры дапамозе аналогій, што жывёлы — гэта не цацкі. І іх нельга выкідваць, як людзі выкідваюць непатрэбную цацку. Зараз кожны год памірае больш за 4 тысячы жывёл, якіх выкідваюць.

На думку Міхаіла Ліса, лепшае месца, дзе можна ўзяць дадому гадаванца, — гэта часовы прытулак для бадзяжных жывёлаў:

— Ці можна гэтую жывёлу ўтрымліваць, каб пасля не трэба было яе выкідваць. Бо тады яна загіне. І другі момант, калі вы хочаце ўзяць хатнюю жывёлу, то вазьміце яе ў пункце часовага ўтрымання. Там вельмі шмат і сабак, і катоў. І кожная ўзятая там жывёла — гэта ўратаванае жыццё.

Агулам да акцыі ў Гародні далучыліся каля 300 чалавек. Падобныя акцыі адначасова адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі.  


Беларускае Радыё Рацыя






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: