«Гродна Азот» працягвае страйк. Яшчэ адна змена не прыступае да працы

На новай прахадной «Гродна Азот» зноў сабралося каля 50-60 чалавек. Сённяшняя ранішняя змена цэху «Аміяку-3» адмаўляецца прыступаць да працы.


У цэху працуюць людзі, якія заступілі на працу а 20-й гадзіне 25 кастрычніка, ужо 36 гадзін запар. Пасля іх тры змены бастуюць. «Аміяк-3» — адзін з ключавых цэхаў прадпрыемства.

Калі рабочыя кажуць пра спыненне прадпрыемства, яны маюць на ўвазе менавіта самыя значныя цэхі «Аміяк-3» і «Карбамід-4», а таксама «Аміяк-4» і «Карбамід-3». Яны звязаныя па парах: калі спыняецца аміячны цэх, вымушаны спыніцца і карбамідны, тлумачыць Радыё Свабода.

Па словах аднаго ў работнікаў прадпрыемства, толькі «Аміяк-3» прыносіць штомесячны прыбытак мінімум 1 мільён еўра.

Яшчэ два значныя цэхі, «Аміяк-4» і «Карбамід-3», пакуль не страйкуюць.

Страйкоўцаў «Азоту» кіраўніцтва пачало забіраць паасобку на гутаркі. Учора генеральны дырэктар Ігар Бабыр, па словах работнікаў, пагражаў звольніць усіх работнікаў, якія засталіся на прахадной. Тыя маюць намер «стаяць да канца».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: