Гродзенца, які забіў ката, асудзілі за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Мужчыну, які забіў ката, асудзілі на два месяцы арышту. Акрамя таго, яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму. 
Фота: vk.com/sledzhizni

Фота: vk.com/sledzhizni


Пра гэта паведамляе рэгіянальная газета Перспектыва.

Гэта адбылося летась 14 ліпеня ў Гродна на вуліцы Індурская шаша. Нецвярозы 36-гадовы мужчына, які знаходзіўся каля гаражоў, перыядычна падзываў да сябе бадзяжных катоў і пачаў гуляцца з адным з іх. У нейкі момант жывёла драпнула Аляксандра (імя зменена). Той раззлаваўся, схапіў ката і стаў яго душыць. Потым два разы стукнуў аб драўляны паддон. Але на гэтым не спыніўся і працягнуў мучыць небараку. Неўзабаве кот не вытрымаў здзекаў і памёр. Пасля гэтага мужчына выкінуў яго ў кантэйнер для смецця. Падзеі захавалі камеры відэаназірання, усталяваныя на крамах паблізу месца расправы. Відэазапіс трапіў да зоаабаронцаў, тыя ў сваю чаргу звярнуліся з заявай у міліцыю. У выніку атрымалася выйсці на след ката

Дарэчы, мужчына ўжо не аднойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства, рабаванне, крадзеж, пагрозу забойствам і іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Гэтым раз ён паўстаў перад судом Кастрычніцкага раёна Гродна за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Зробленае не адмаўляў і раскайваўся ў забойсте ката.

Па словах старэйшага памочніка пракурора Гродна Георгія Смольскага, абвінавачанаму па ч.1 ст.339-1 КК РБ было прызначана 2 месяцы арышту. Наогул санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту. Акрамя таго, Аляксандру, які, па заключэнні спецыяліста, пакутуе на хранічны алкагалізм, прызначана прымусовае лячэнне ад хваробы. Прысуд уступіў у законную сілу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!