Гродзенцы просяць дапамагчы рублём рэпрэсаваным актывістам

Гродзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help — збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасці.



Пра адметнасці гродзенскай кампаніі распавядае адзін з арганізатараў — намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

— Шэраг гарадзенцаў былі пакараныя велізарнымі штрафамі. На сённяшні дзень сума штрафаў — больш за тры тысячы рублёў. Таму мы вырашылі выкарыстоўваць механізмы салідарнасці і звярнуцца да гарадзенцаў, да беларусаў, жыхароў Гародні з просьбай дапамагчы ў пакрыцці гэтых выдаткаў.

На думку палітыка, гродзенская кампанія не супярэчыць агульнабеларускай кампаніі by_help:

Мы ўсе працуем разам, і менская кампанія by_help, і мы — як частка яе. Мы акцэнтуем сваю ўвагу менавіта на гарадзенцах і звяртаемся перш за ўсё да іх праявіць салідарнасць з жыхарамі свайго горада. Гэта не пярэчанне адной кампаніі другой. Гэта ўзаемадапаўняльныя зборы сродкаў на дапамогу пацярпелым. Мы не збіраемся абмяжоўвацца выключна тымі людзьмі, якія ўжо былі аштрафаваныя, — гэта пяць чалавек.

Падтрымаць рэпрэсаваных гродзенцаў можна на адмысловай старонцы кампаніі, — https://molamola.by/cmp/dDr .

Агулам сума штрафаў па ўсёй краіне — гэта амаль 35 тысяч долараў — кампаніяй by_help ужо сабралі каля 15 тысяч долараў праз розныя магчымасці дапамогі.

Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: