Гродзенец «працаваў» некалькі гадоў пасля смерці

На працягу чатырох гадоў памерлы гродзенец «атрымліваў» заробак у адным з унітарных прадпрыемстваў горада.
 uvd.grodno.by

 uvd.grodno.by

Жыхар абласнога цэнтра, якія лічыцца памерлым з кастрычніка 2013 года, да восені 2017 года з'яўляўся работнікам аднаго з унітарных прадпрыемстваў. Яшчэ адзін грамадзянін на працягу шасці з паловай гадоў лічыўся работнікам дадзенай фірмы, але на самой справе ніколі там не працаваў .

Праваахоўнікі ўстанавілі, што дырэктарам УП з'яўляўся мясцовы жыхар 1959 года нараджэння. Ён аформіў двух мясцовых жыхароў на пасаду «швачка-надомнік» і даў указанне бухгалтару налічваць работнікам зарплату. Пры гэтым грошы, што выплачваліся за «працу» ў адным з выпадкаў шэсць з паловай, у іншым — амаль 8 гадоў, дырэктар забіраў сабе. Агульная сума, на якую нанесены ўрон унітарнаму прадпрыемству, звыш 120 мільёнаў недамінаваных рублёў (амаль 530 базавых велічынь).

Максімальнае пакаранне за злачынства ў адпаведнасці з ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Аднак вінаваты не панясе пакаранне, бо лёс распарадзіўся інакш. Паўтара года таму дырэктар прадпрыемства памёр. Следчым камітэтам было вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Законныя прадстаўнікі загінулага згодныя з прынятым рашэннем.

Паводле uvd.grodno.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: