Гродзенскія ідэолагі адмаўляюцца аднаўляць помнік паўстанцам Касцюшкі

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама не лічыць неабходным аднаўляць помнік паўстанцам Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе «Еўрарадыё».

 

Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення А.Вярсоцкага, які публікуе ў Фэйсбуку кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

Помнік у гонар паўстанцаў Касцюшкі стаяў у вёсцы Паляны Ашмянскага раёна і быў дэмантаваны яшчэ ў савецкі час.

"Ашмянскім райвыканкамам праведзенае апытанне жыхароў в.Паляны Жупранскага сельсавета, падчас якога высветлілася, што мясцовымі ўладамі ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя было прынятае рашэнне пра дэмантаж помніка ў сувязі з яго нездавальняючым станам і значнымі разбурэннямі. Таксама жыхары в.Паляны лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтага помніка", — заяўляе чыноўнік.

Дарэчы, у Беларусі першы помнік самому кіраўніку паўстання Тадэвушу Касцюшку быў адкрыты 12 траўня 2018 года на яго радзіме ў Марачоўшчыне. Грошы на помнік сабралі прыватныя асобы. 

Фота з акаўнту Антона Астаповіча на Фэйсбуку


euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Рыгор
  • 2018-09-01 12:18:00
Няхай палякi i аднауляюць таго,хто быу за польскасць,i таго,каму палякi здрадзiлi,каго ашукалi.