Гродзенскія лютэране запрашаюць на мюзікл,які паставілі пацыенты хоспіса

У Гродне ў храме лютэранскай супольнасці святога Яна 5 снежня ў 14.00 адбудзецца дабрачыннае свята, падрыхтаванае валанцёрамі і падапечнымі Гродзенскага дзіцячага хоспіса, якія прадставяць сацыяльны мюзікл «Я-МЫ».



Тэатральная пастаноўка прымеркаваная да двух міжнародных святаў — Дня людзей з інваліднасцю, які святкуецца 3 снежня, і Дня валанцёраў, які святкуецца 5 снежня, паведамляе luther.by.

У мінулым годзе каманда валанцёраў і дзяцей хоспіса ўжо дэманстравала гледачам сваё сцэнічнае майстэрства, калі пастаноўка мюзікла «Гадкае качаня» сабрала больш за 200 гледачоў.

З сабой гледачы могуць узяць маленькія падарункі для юных акцёраў.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: