Хронікі ціхага супраціву: красавік. Яшчэ прыйдзе вясна! (фота)

Вясна ніяк канчаткова не возьме справы ў свае рукі. Кожны дзень здаецца: «Ну вось зараз вясна! Усе, надышла!» Але наступны дзень прыносіць шэрасць і холад.

Нягледзячы на выбрыкі надвор'я, мы ўсё роўна ведаем, што надыход вясны адмяніць нельга ніякімі ўказамі ды законамі. Гэтак жа, як нельга забараніць людзям думаць, падтрымліваць і дапамагаць адно аднаму. Нельга забараніць людзьмі звацца.

Вельмі гэта не даспадобы так званаму «начальству», але іх час ужо сыходзіць. Нас цяпер «не разбіць, не спыніць, не стрымаць». Не знойдзе больш месца шэрасць і холад у нашых сэрцах і на нашых вуліцах.

Як пісаў Янка Купала ў вершы, напісаным яшчэ ў 1908 годзе, «Яшчэ прыйдзе вясна!»:

Не пужайся, што вольныя сілы

Ў путах дрэмлюць з канца да канца,

Што наcільcтва ўсю праўду здушыла,

Што смерць густа капае магілы:

Яшчэ прыйдзе вясна!

Яшчэ прыйдзе!..




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: