Сыходзіць зіма. Хутка ўжо мы адчуем пах вясны, пачуем птушыныя спевы ды ўбачым, як прачынаецца прырода. Цяпер шмат каму вельмі цяжка, шмат нашых сяброў за кратамі, шмат хто стрэсуе і спрабуе асэнсаваць, што і як рабіць далей. Але нас па-ранейшаму вялікая колькасць. Мы пакідаем адно аднаму знакі, каб ведаць, што побач ёсць сябры. І калі здаецца, што надзеі амаль няма, трэба азірнуцца і ўбачыць, што ты не адзін.