Хто стаяў за «ваеннымі аперацыямі» ў Новай Баравой? Былыя сілавікі апублікавалі новае расследаванне

Аб’яднанне былых сілавікоў з дапамогай хакераў абнародавала чарговыя факты злоўжывання паўнамоцтвамі з боку сілавікоў, перадае «Радыё Свабода».
Раён Новая Баравая, фота «Радыё Свабода»

Раён Новая Баравая, фота «Радыё Свабода»

Як гаворыцца ў анатацыі да паўгадзіннай відэасправаздачы, гэтым разам стала вядома, хто стаяў за спецаперацыямі, бадай, у самым пратэставым жылым раёне Новая Баравая пад Мінскам, а таксама ў іншых лакацыях.

«Прыйшоў час расказаць падрабязна пра тых нелюдзяў, якія праводзілі, згодна з іх жа тэрміналогіяй, „ваенныя аперацыі“ і „акцыі адплаты“ супраць меркаваных удзельнікаў мірных пратэстаў у Мінскай вобласці, а менавіта ў Новай Баравой і Дзяржынску. Дзякуючы даным, атрыманым кіберпартызанамі, мы вызначылі кола асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да гэтых злачынстваў», — адзначаецца ў дакументальным матэрыяле.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: