Хто выступіць на Дні Волі ў Мінску?

З'явілася афіша выступоўцаў на дазволеным сталічнымі ўладамі святкаванні 101-ай гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР у Кіеўскім скверы 24 сакавіка.
У Мінску 24 сакавіка а 13:00 у Кіеўскі скверы адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатарамі выступаюць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух «За Свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Чакаюцца выступы гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M». Таксама запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!