Хто замовіў згвалтаванне Рагнеды?

Значнай падзеяй у культурным жыцці Расіі стаў фільм «Вікінг», які распавядае пра гісторыю старажытнага кіеўскага князя Уладзіміра. Пра фільм кажуць у тым ліку дзякуючы шэрагу скандалаў.

 

Частка публікі незадаволеная тым, што стужка, на якую выдаткаваны больш за мільярд рублёў, апынулася вельмі слабой з мастацкага пункту гледжання і не вельмі адпавядае гістарычным фактам. 


Аднак усіх іншых крытыкаў «Вікінга» яўна пераплюнулі варонежскія журналісты. На мясцовым сайце «Четыре пера» з’явіўся тэкст, паводле аўтара якога фільм «Вікінг» замовілі… праціўнікі расійска-беларускай інтэграцыі! 

Справа ў тым, што ў карціне прысутнічае сцэна згвалтавання Уладзімірам полацкай княжны Рагнеды. Між тым, гэты момант можна было б і апусціць, паколькі ў летапісца Нестара пра той эпізод не гаворыцца. 



Гвалт з Рагнеды сапраўды згадваецца ў іншых летапісах, аднак менавіта творы Нестара пазначаныя ў цітрах як база для сюжэту карціны. 

Нашто спатрэбілася тая брудная сцэна, задаюць пытанне на сайце «Четыре пера» — і прапануюць адказ: каб справака­ваць беларусаў, якія лічаць Полацкая княства падмуркам сваёй дзяржаўнасці, на антырасійскія настроі, і такім чынам разбурыць славянскае братэрства.

Паводле расійскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: