Губарэвіч: Лукашэнка сябе адчувае ў коле ворагаў, і гэта разбурае ўладны маналіт

Лукашэнка сябе адчувае ў коле ворагаў і гэта для яго звычайны стан, кажа беларускі палітык, кіраўнік «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч.



Фота з фэйсбука Юрася Губарэвіча

Пра гэта сведчыць яго таемная інаўгурацыя, пра гэта сведчыць і яго нежаданне размаўляць альбо з прадстаўнікамі пазіцыі ці нават з заходнім светам дзеля вырашэння палітычнага крызісу.

Больш за тое, кажа Юрась Губарэвіч, для Аляксандра Лукашэнкі большая частка беларускага грамадства ўяўляецца ворагамі, і такі падыход яму шкодзіць:

— Так ці інакш, ён вядзе да дэмаралізацыі ўладнай вертыкалі і сілавікоў. Яны не змогуць вынайсці нічога, каб апраўдаць свой гвалт і свае дзеянні ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, які імкнецца і надалей займаць пасаду прэзідэнта. Рана ці позна гэта прывядзе да руйнавання, разбурэння ўладна-вайсковага, уладна-міліцэйскага маналіту, які з’яўляецца апошнім падмуркам для знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на чале беларускай дзяржавы.

Пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня прагучаў заклік правесці народную інаўгурацыю Святланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: