ГУБАЗіК затрымаў брэсцкіх анархістаў

Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні брэсцкіх анархістаў з міжнароднай злачыннай арганізацыі.
Ілюстрацыйная выява

Ілюстрацыйная выява

На семярых удзельнікаў «Рэвалюцыйнага дзеяння» выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падчас аператыўнай работы па крымінальнай справе, узбуджанай па факце стварэння злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ.

Усе затрыманыя — жыхары Брэстчыны ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў, якія не працуюць. Як паведамляе прэс-служба МУС, пачынаючы з 2016 года, у розныя перыяды часу яны рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў акцыях правакацыйнага і дэструктыўнага толку, уключаючы масавыя беспарадкі мінулага года ў Мінску і Брэсцкай вобласці.

У паведамленні гаворыцца, што іх пратэсная дзейнасць фінансавалася з розных неафіцыйных арганізацый і фондаў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і прызналі падазраванымі па названай крымінальнай справе. Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, больш за 15 анархістаў з брэсцкага і мінскага рэгіёнаў хаваюцца ва Украіне і Польшчы.

У дачыненні да ўсіх фігурантаў працягваецца аператыўна-следчая праца.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: