«Human Rights Watch»: Свабода слова не пагражае нацыянальнай бяспецы Беларусі

За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 29 сакавіка праваабарончай арганізацыяй «Human Rights Watch» дакладзе пра рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў у Беларусі, перадае «Радыё Свабода».
Суд над журналісткамі Дар

Суд над журналісткамі Дар'яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У прыватнасці, даклад адзначае, што за апошняе паўгоддзе ў Беларусі:

  • завялі сама меней 18 крымінальных спраў супраць журналістаў;
  • тром журналісткам прысудзілі пазбаўленне волі, сем журналістаў чакаюць суда пад вартай, адзін — пад хатнім арыштам;
  • чацвёра расказалі пра збіццё падчас і пасля затрымання;
  • траім журналістам пагражалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў;
  • сотні журналістаў пацярпелі ад адвольных затрыманняў.
«Беларускія ўлады мусяць перастаць рабіць выгляд, што свабода выказвання думак пагражае нацыянальнай бяспецы. Яны павінны спыніць крымінальны пераслед і ціск у дачыненні да журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі», — робяць выснову аўтары справаздачы.

Для падрыхтоўкі дакладу «Human Rights Watch» апытала 19 незалежных журналістаў, іх адвакатаў і сваякоў у Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: