У Мінску адчыніўся музей марозіва

У гандлёвым цэнтры «Galleria» 4 траўня адчыніў дзверы першы ў Беларусі музей марозіва «Белы Полюс».

На працягу трох месяцаў у музеі будуць прадстаўлены больш за паўсотні экспанатаў, якія раскажуць усё пра гісторыю, густы і эвалюцыю марозіва. Кожны экспанат створаны мастакамі і дызайнерамі ўручную спецыяльна для «Белага Полюс».

На плошчы ў чатыры тэнісныя корты размесціцца 23 інтэрактыўныя атракцыёны. Вы зможаце першымі пабываць у копіі кафэ-марозіва, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, паглядзець на самае вялікае марозіва ў краіне, апынуцца на фабрыцы, дзе робяць марозіва, і, вядома, шмат чаго пакаштаваць!

Падобныя музеі ёсць у большасці сусветных сталіцах — ад Нью-Ёрк да Дубліна. Цяпер свой музей марозіва будзе і ў Мінску. Шакалад і ваніль, вафлі і пламбір, а яшчэ фотазоны, атракцыёны і дэгустацыі ператвораць музей у самае смачнае месца ў горадзе.

Адначасова з адкрыццём музея запушчаны выпуск новага аднайменнага гатунку марозіва «Белы Полюс». У музеі можна будзе не толькі першымі пакаштаваць новае марозіва, але і ўбачыць працэс яго стварэння і пераканацца ў натуральнасці ўсіх інгрэдыентаў з дапамогай адной з інсталяцый. Даведацца ўсё аб унутранай кухні вытворчасці прысмаку вам дапамогуць куратары і стваральнікі музея.

Музей «Белы Полюс» — гэта інтэрактыўнае прастора. А таму дакранацца, даследаваць, рабіць селфі і нават залазіць верхам на экспанаты — можна!

Прыходзьце і пераканайцеся што ўсё, пра што вы марылі ў дзяцінстве — збылося!

Galleria Мінск, 6 паверх, музей марозіва «Бела Полюс».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: