«Хутка персаналам перастанем кіраваць». Як у адной дзяржустанове прымушалі падпісвацца супраць санкцый ЕС

Народнае Антыкрызіснае кіраванне апублікавала аўдыё, дзе мужчына кажа пра ліст праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў супраць санкцый ЕС. Аўтары публікацыі сцвярджаюць, што на аўдыё гучыць голас генеральнага дырэктара «Гроднаэнерга» Віктара Жука.

Мяркуючы па запісе, ад мужчыны патрабуюць, каб ліст падпісалі мінімум 50% супрацоўнікаў. У прамове ён назваў 3555 чалавек, з якіх толькі 627 падпісалі ліст.

Некалькі цытат прыводзіць TUT.BY:

«Дажыліся! Ігнаруюць ўсё! Інфармацыю не падаюць, сыходзяць у бок. Я калісьці ўсім публічна казаў: на двух крэслах не ўседзім, калі нехта яшчэ не зразумеў. Інфармацыя паступіць наверх, паступіць міністру энергетыкі».

«Ад 50% і вышэй ад спісачнага складу прадпрыемства або філіяла павінна быць [подпісаў пад лістом]».

«Усё ў палітыку гуляем нейкую: гэтага не хачу, гэтага не хачу. Павінны працаваць і быць адзінай камандай. Што здарылася зараз, амбіцыі лішнія? Прыбіраць».

«Калі так далей пойдзе, у хуткай будучыні персаналам перастанем кіраваць. Цалкам перастанем. Да анархіі хочам прыйсці? Прыйдзем. А то ўсё выказваеце дэмакратычны пачатак».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: