Хваля кібервірусаў пракацілася па беларускіх прадпрыемствах. Як працуе вірус

Хваля кібервірусаў пракацілася па беларускіх прадпрыемствах усіх формаў уласнасці, паведамляе прэс-служба МУС.
Як працуе вірус:

На электронную пошту фірмы прыходзіць ліст нібыта ад партнёраў: план, справаздача, канчатковы разлік, рахунак-фактура і інш. У прымацаваным файле з пашырэннем «*.ехе» — вірус. Грэбуючы правіламі бяспекі, супрацоўнікі прадпрыемства адкрываюць дадатак, на экране з’яўляецца застаўка нібыта пра абнаўленне аперацыйнай сістэмы.

У той час, калі супрацоўнікі фірмы не прадпрымаюць дзеянняў, запускаецца шкоднасны працэс. Фармуецца фіктыўнае даручэнне да аплаты на перавод фінансавых сродкаў на разліковы рахунак ашуканцам.

Ужо зафіксавана больш за 10 падобных кібератакаў. Апошні выпадак спісання сродкаў адбыўся ў сталіцы, дзе фірма пазбавілася 14 тысяч рублёў.

Міліцыя заклікае, не актывуйце прымацаваныя да эл.лістоў файлы, калі не ўпэўнены ў адпраўшчыку;

— не пакідайце ў камп’ютары электронны ключ — вірусны алгарытм выкарыстоўвае яго пры генераванні плацёжнага даручэння;

— своечасова абнаўляць антывіруснае праграмнае забеспячэнне

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!