Хвіліна маўчання, ланцугі памяці, аўтамабільныя гудкі і затрыманні. Беларусь смуткуе

У 12:00 у Беларусі абвешчана хвіліна маўчання па забітаму Раману Бандарэнку. Мы смуткуем разам з усімі.


У дваравых чатах з'яўляюцца паведамленні #явыхожу (#явыходжу) — апошнія словы, якія напісаў Раман Бандарэнка.

На плошчы Перамен збіраюцца людзі. Фота the_village_me



Наша Ніва паведамляе, што ў гэты самы час ДАІ перакрывае дарогі ў Мінску. Вядома як мінімум пра перакрыццё праспектаў Незалежнасці і Пушкіна. На Прытыцкага машыны спынілі рух, на Дзяржынскага людзі выйшлі на праезную частку.

Гродна



Затрыманні на ланцугу памяці

Ланцугі смутку і салідарнасці былі ў розных месцах гораду. Доўжыліся яны па-рознаму. На скрыжаванні Незалежнасці-Макаёнка-Валгаградскай людзі стаялі хвілін 15. Ля парку Чалюскінцаў акцыя трывала больш за паўгадзіны. А на скрыжаванні Валгаградскай-Якуба Коласа людзі стаялі і праз 45 хвілін пасля 12-ці.

А некаторыя грамадзяне выходзілі нават у «адзіночныя пікеты».



Магілёў


Брэст.
Мінімум чатыры чалавекі затрыманыя ў Берасці. Яны сталі ў ланцуг памяці ў раёне «Усход» непадалёк ад месца, дзе стралялі ў Генадзя Шутава. Прыкладна праз 10 хвілін падʼехаў цёмны бус, і частку людзей затрымалі, астатнія разышліся, паведамляе belsat.


Разам з Беларусю смуткуюць і ў іншых краінах. Акцыя памяці ў Варшаве. Фота kyky_org





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: