Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт

У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.

Леанід Кулакоў падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў 26 лютага 2019 года. Фота Арцёма Лявы


Пазней сяброўка Кулакова Мая Наумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць прысуджаныя яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У апошні час Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі і практычна не выходзіць з дому.

Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.3 арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У справе два эпізоды — удзел актывіста ў пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне Сяргея Ціханоўскага ў кандыдаты каля Камароўскага рынку 30 і 31 траўня.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: