Гашыш і амфетамін. Завершана расследаванне па крымінальнай справе Цімы Беларускіх

Завершана расследаванне справы ў дачыненні да 22-гадовага музычнага выканаўцы аб незаконным абароце забароненых рэчываў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

— Паводле дадзеных следства, ноччу 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 22-гадовы музычны выканаўца, пры асабістым вобшуку у якога выяўлена небяспечнае наркатычнае рэчыва — гашыш масай 0,4 г. Акрамя гэтага, у ходзе асабістага ператрусу пры ім было таксама канфіскавана парашкападобнае рэчыва белага колеру масай 0,03 грама, якое, згодна з заключэннем экспертызы, з'яўляецца амфетамінам, — гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках расследавання дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе закладу.

Згодна з ч. 1 артыкула 328 КК, абвінавачанаму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: