І праз 82 гады кат не названы катам, а нявінны чалавек — ахвярай

Больш за сто паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў было расстраляна савецкімі карнікамі ў жахлівую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. З гэтай сумнай нагоды 29 кастрычніка зноў пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў».
 

«Ноч расстраляных паэтаў»-2018. Фота Арцёма Лявы

«І нават праз 82 гады кат не названы катам, а нявінны чалавек не названы нявіннай ахвярай — і таму з курапацкіх западзін нявінная кроў яшчэ і сёння крычыць да Нябёсаў. Каб ушанаваць памяць нявінна забітых запрашаем вас на літаратурныя чытанні “Ноч расстраляных паэтаў”», пішуць арганізатары падзеі ў фэйсбуку.

Адзначаецца, што гэта будзе не акцыя і не мітынг, а ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі.

«Два гады Бог затыкаў пашчы рэжымным адзінкам і мы не мелі прэтэнзій да “Ночы паэтаў”, спадзяемся і цяпер усё пройдзе спакойна. Фармат — сціплы і годны: будуць гучаць адпаведныя месцу і даце спевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы. Далучайцеся і запрашайце сяброў! Каб калі-небудзь у нашай дзяржаве кат быў названы катам, а паэт — нявіннай ахвярай, каб, пакаяўшыся ў злачынствах камунізму, Беларусь стала новай краінай».

Плануецца, што чытанні пачнуцца 29 кастрычніка а 20-й гадзіне на Галгофе ў Курапатах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: