ICAO прадставіць папярэднюю справаздачу аб інцыдэнце з самалётам «Ryanair» 25 чэрвеня

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) прадставіць папярэднюю справаздачу па сітуацыі з пасадкай самалёта «Ryanair» у Мінску 25 чэрвеня, у пятніцу. Пра гэта арганізацыя паведаміла ў Twitter.


На мінулым тыдні ICAO заявіла, што прамежкавая справаздача будзе гатовая прыкладна 23 чэрвеня, паведамляе REFORM.by.

Поўная справаздача з фактамі і высновамі будзе прадстаўлена на наступнай сесіі Рады ICAO, якая пачнецца 13 верасня.

Нагадаем, 23 траўня самалёт кампаніі «Ryanair», які выконваў рэйс з Афін у Вільню, змяніў курс і сеў у Мінску. Паводле афіцыйнай версіі Беларусі, мінскі аэрапорт атрымаў электронны ліст пра бомбу на борце самалёта. Беларускія дыспетчары паведамілі пра гэта экіпажу і рэкамендавалі садзіцца ў Мінску. Самалёт развярнуўся над Лідай, калі да мяжы з Літвой заставалася некалькі дзесяткаў кіламетраў, і сеў у мінскім аэрапорце. Пасля прызямлення былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: