ICAO разгледзіць прамежкавы даклад пра інцыдэнт з Ryanair 25 кастрычніка

Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) 25 кастрычніка разгледзіць прамежкавы дакумент аб інцыдэнце з самалётам Ryanair, які ў канцы траўня сеў у Мінску з-за ілжывага паведамлення аб небяспецы. Пра гэта паведаміў сёння прадстаўнік РФ у арганізацыі Сяргей Гудкоў, піша ТАСС.

Ён адзначыў, што ніякіх папярэдніх або канчатковых высноў пры гэтым яшчэ зроблена не будзе. Паводле яго інфармацыі, на пасяджэнні асабіста або ў віртуальным фармаце будзе прысутнічаць прадстаўнік Беларусі. Гэта будзе залежыць ад вырашэння візавых пытанняў. Канкрэтных імёнаў ён не назваў.

Першапачаткова даклад планавалі разгледзець 13 верасня. У жніўні прадстаўнікі групы ICAO па расследаванні інцыдэнту з рэйсам Ryanair Афіны — Мінск наведалі Беларусь. З імі сустрэўся міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі, міжведамасная камісія Беларусі, а таксама кіраўнікі авіяцыйных арганізацый. Група ICAO планавала наведаць Беларускія авіяцыйныя арганізацыі, сустрэцца з персаналам. Сікорскі заявіў, што спецыялісты ICAO адмовіліся размаўляць з Раманам Пратасевічам. Паведамлялася, што па выніках візіту планавалася скарэктаваць папярэднюю справаздачу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: