Ідэалагічна правільна. У Віцебску пачалі «бяліць» дрэвы зялёнай фарбай

Пабел штамбов дрэў — традыцыйная забаўка камунальных службаў. А сёлета ў Віцебску ўжылі зялёны колер.


«Уласна само мерапрыемства па афарбоўцы ствалоў дарослых дрэў у белы колер ніякага сэнсу не мае, акрамя асваення бюджэтных грошай. Ёсць здагадка, што дрэвы ўздоўж дорага і вуліц сталі фарбаваць белым колерам, каб пазначыць перыметр праезнай часткі для тэхнікі, якая рухаецца са святломаскіроўкай або зусім з выключанымі фарамі» — пішуць Народныя навіны Віцебска.

Традыцыя гэтая прыжылася ў гарадах постсавецкай прасторы, з'яўляючыся сімвалам так званага навядзення парадку на зямлі.

Але ў Віцебску вырашылі да таго ж творча развіць гэтую традыцыю, зараз у горадзе мастакоў штамбы дрэў пакрываюць зялёнай фарбай! Фотаздымкі новага трэнду былі апублікаваныя ў гарадскім чаце «Віцебск: ПДР, экалогія, Архітэктура».


Падпісчыкі чата зрабілі здагадку, што ноу-хау з зялёнай фарбай абумоўлена палітычнай сітуацыяй — на белы ствол лёгка дадаць чырвоную паласу, што дасць спалучэнне колераў, якое выклікае ўстойлівую ідыясінкразію ва ўладаў.

Зрэшты, можа быць усё прасцей, і калісьці Віцебск закупіў з нагоды вялікую партыю зялёнай фарбы. Бо гэты колер у апошнія гады асабліва любім камунальнымі службамі горада, напрыклад, зялёнай фарбай пафарбавалі мост Тысячагоддзя насупраць ратушы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: