Ідзе галасаванне за турыстычны лагатып Беларусі

Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі прапанавала да 16 снежня прагаласаваць за канцэпцыю турыстычнага брэнду Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.
Варыянты прапанаваныя для галасавання папярэдне прайшлі адбор журы.


Галасаваць можна некалькі разоў

З аднаго дэвайсу можна прагаласаваць некалькі разоў: з розных браўзэраў і розных уліковых запісаў аднаго браўзэра.

У інфармацыйным аддзеле агенцтва па турызме Свабодзе сказалі, што «ведаюць пра гэтую недапрацоўку» і ліквідуюць яе.

Ранейшыя галасы, захаваныя ў архіве, будуць улічвацца, патлумачылі ў агенцтве. Аднак невядома, як будуць лічыць некалькі галасоў з аднаго кампутара.

«Я думаю, што распрацоўшчыкі дадуць нам нейкую статыстыку, калі будзем падлічваць галасы», — сказалі ў інфармацыйным аддзеле.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!