Ігар Ільяш: Праз паўгода беларуская журналістыка будзе як у фрылансераў на Данбасе

Аналітык — пра сумныя перспектывы беларускай журналістыкі.

— Зачыстка «БелаПАН» была абсалютна прадказальнай падзеяй, таму што, пачынаючы са жніўня мінулага года, Лукашэнка ўзяў курс на пабудову таталітарнага грамадства, дзе проста не будзе месца аніякаму альтэрнатыўнаму пункту гледжання. У такім таталітарным грамадстве не можа быць месца і аніякай незалежнай прэсе, — пракаментаваў Ігар Ільяш апошнія падзеі ў эфіры канала «Дождь», піша «Салідарнасць». — Па сутнасці, з канца 2020 года беларуская журналістыка дрэйфуе ў бок такіх партызанскіх форм працы.

У нармальных умовах журналісцкая праца перш за ўсё характарызуецца публічнасцю і адкрытасцю. А ва ўмовах дыктатуры і беспрэцэдэнтнага палітычнага тэрору, наадварот, журналісты імкнуцца быць як мага менш прыкметнымі, па магчымасці, нават ананімнымі.

Журналіст параўноўвае становішча беларускіх незалежных СМІ з працай украінскіх СМІ ў акупаваным Данбасе.

— Вядома, перспектывы ў гэтай сувязі досыць сумныя. Калі інтэнсіўнасць рэпрэсій будзе працягвацца ў тым жа аб'ёме, то дзесьці праз паўгода беларуская журналістыка ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж дысідэнцкай хронікай бягучых падзей і працай фрылансераў на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данбаса. Я маю на ўвазе журналістаў, якія ананімна супрацоўнічаюць з украінскімі выданнямі, — адзначыў Ільяш.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: