Ігар Ляшчэня пакінуў платформу «Сход» і папрасіў яго больш не лічыць палітвязнем

Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня пакінуў платформу «Сход» і папрасіў яго больш не лічыць палітвязнем.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Ігар Ляшчэня падкрэсліў, што прыняў рашэнне пакінуць платформу яшчэ да затрымання, бо больш не бачыў сэнсу там знаходзіцца.

«Учора, 22 жніўня, я нарэшце афіцыйна пакінуў "Сход". Але, як і год таму, я не збіраюся пакідаць Беларусь.

Яшчэ раз хацеў бы адзначыць, што я ўдзячны за падтрымку. Але я лічу, што ў рамках платформы "Сход" я не здзяйсняў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў. І зараз, калі я знаходжуся дома, лічыць мяне палітычным зняволеным — няправільна», — напісаў Ляшчэня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: