Ігар Лосік: Лепш бы проста расстралялі як найхутчэй

Палітвязень Ігар Лосік даслаў на волю ліст, што поўніцца тугой і адчаем: «Калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць».

Надзвычай сумны ліст даслаў з  СІЗА палітвязень Ігар Лосік.

«Ілюзій не маю, думаю, будзе гадоў пяць, і там я і здохну. Няма ніякага ўжо жадання нічога рабіць, столькі ўсяго было зроблена, і ўсё марна, нічога ні на каго не ўплывае. Скажу шчыра, наўрад ці нешта зменіцца.

Усе сядуць, астатнія з'едуць або заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так на некалькі гадоў. Таму я вось думаю да гэтага проста неяк падрыхтавацца, таму што я стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае, а ў адказ кожны тыдзень на працягу ўжо васьмі месяцаў толькі горш і горш.

І калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць. Сумнавата, але так і будзе. Пакуль не бачу прычын іншых.

І не хачу, каб Даша на судзе бачыла і чула прысуд такі. Лепш бы проста расстралялі як найхутчэй, і не бачыць гэта ўсё».

Шаноўныя чытачы! Пішыце лісты палітвязням! Ім вельмі важна атрымліваць навіны з волі, ведаць, што пра іх памятаюць, адчуваць, што мы не губляем прагі да перамогі і робім усё для іх найхутчэйшага вызвалення.

Ігара можна падтрымаць і дасылаць лісты на адрас:

Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Аляксандравічу Лосіку

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: