Ігар Лосік: Упэўнены, у гэтым годзе ўсё зменіцца да лепшага!

Рэдакцыя «Новага Часу» атрымала ліст ад палітвязня Ігара Лосіка.

«Як справы? Спадзяюся, што ўсё добра, трымайцеся. Шкада, што зараз у Беларусі амаль не засталося незалежнай прэсы, у турме няма чаго чытаць. Толькі "Новы Час" ды "Intex-press". Толькі і чакаем пятніцы, каб нешта адтуль даведацца. Усе нумары з верасня збіраю і захоўваю :) Летам былі праблемы з падпіскай на Валадарцы.

А ў мяне ўсё добра, ужо восьмы месяц зняволення пайшоў, нават ня верыцца. Вось кушаць пачаў, 42 дні — гэта не жарты, але ніякіх праблемаў не адчуваю, ну хоць трохі схуднеў, шчокі прыбраў :)

А зараз зарадзіўся я нейкім аптымізмам, упэўнены, што ў гэтым годзе ўсё зменіцца да лепшага, у тым ліку, дзякуючы і такім беларусам, як вы. Буду сканчаць, бо яшчэ больш за 200 лістоў не адказаных :) Абдымаю!»

Шаноўныя чытачы! Пішыце пісьма палітвязням! Ім вельмі важна атрымліваць навіны з волі, ведаць, што пра іх памятаюць, адчуваць, што мы не губляем прагі да перамогі і робім усё для іх найхутчэйшага вызвалення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: